ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

З 16 па 21 лютага 2026г. супрацоўнікі і студэнты БарДУ прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Тыдню роднай мовы.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання і развіцця моўнай разнастайнасці і шматмоўя. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2019 года, 61,2 % беларусаў назвалі беларускую мову роднай. У гарадской мясцовасці паказчык склаў 56,8 %, у сельскай — 76 %. А ў Брэсцкай вобласці беларускую мову лічаць роднай 86,2 % беларусаў. На той час колькасць насельніцтва рэспублікі, якое адзначыла беларускую мову роднай, складала 5094928 жыхароў розных нацыянальнасцей. Размаўлялі на беларускай мове 2 447764 чалавекі.

Заключным мерапрыемствам стаў удзел 21 лютага ў Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, арганізаванай Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа і каналам «Культура» Беларускага радыё.

Учреждение образования «Барановичский государственный университет»

НАШ АДРЕС: 225401 ул. Парковая, 62, г.Барановичи, Брестская область, Республика Беларусь
Телефон: +375 (163) 60 55 30
               +375 (029) 552 13 55
E-mail: rcio@barsu.by